16
  • О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
23.04.2026, 15:11
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

Главная 85 лет Кореличскому району

Закройщик Кореличского УКП БОН Ирина Кергет вспоминает, как развивалась служба быта

by Редакция Полымя
29.10.2025
в 85 лет Кореличскому району, Общество
Закройщик Кореличского УКП БОН Ирина Кергет вспоминает, как развивалась служба быта
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Ва ўсе часы бытавое абслугоўванне на Карэліччыне знаходзілася на належным узроўні. Выпускаемая прадукцыя карысталася попытам не толькі ў карэліччан, але і за межамі раёна.

Сярод адданых сваёй справе бытавікоў — закройшчык Карэліцкага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва Ірына Аляксандраўна Кергет. Перадавік вытворчасці з 42-гадовым працоўным стажам узнагароджана медалём «За працоўную доблесць» за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у галіне бытавога абслугоўвання.

Сёння Ірына Аляксандраўна дзеліцца сваімі ўспамінамі з чытачамі раённай газеты «Полымя».

— Ірына Аляксандраўна, як пачынаўся Ваш працоўны шлях у бытавым абслугоўванні раёна?

— На працу ў службу быту раёна прыйшла 6 красавіка 1983 года, і была прынята швачкай у цэх масавага пашыву. Затым працавала кантралёрам, майстрам, кладаўшчыком. З 1992 года пачала працаваць у раскройным цэху райбыткамбіната.

— Якую прадукцыю ў першыя гады працы выпускалі швачкі?

— У першыя гады працы асартымент выпускаемай прадукцыі швейнага цэха быў прадназначаны для жыхароў нашага раёна. Мы шылі рабочыя рукавіцы, валёнкі (буркі), рабочае спецадзенне (касцюмы, халаты і г. д.) для арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Усё карысталася вялікім попытам у заказчыкаў.

— Успомніце аб тым, дзе размяшчаўся цэх масавага пашыву.

— Калі я ўладкавалася на працу, наш цэх знаходзіўся па вуліцы Савецкай, поруч з будынкам былой лазні. У 1994 годзе пераехалі ў новы Дом быту па вуліцы Прытыцкага, дзе і сёння працуем. Тут былі створаны добрыя ўмовы, светлыя памяшканні, новае абсталяванне.

— Вы прысвяцілі працы ў бытавым абслугоўванні 42 гады. У чым асноўны сакрэт поспеху?

— Я моцна люблю сваю справу. Інтарэс да яе не прапаў у мяне да сённяшняга дня. Калі з’яўляюцца новыя заказы, стараюся выканаць іх з задавальненнем і якасна, каб прынесці радасць людзям. І ў мяне гэта атрымліваецца.

— Напэўна, усе гады працы поплеч з Вамі былі ўлюбёныя ў сваю справу работнікі. Каму хацелася б сёння выказаць словы прызнання?

— Самым першым настаўнікам у раскройным цэху быў Павел Іванавіч Крывапуст. Ён мяне навучыў многаму ў нашай прафесіі. Затым працавала з Зінаідай Васільеўнай Захарчук, якая таксама была вопытным спецыялістам сваёй справы. І вось ужо больш дваццаці гадоў поплеч з Галінай Уладзіміраўнай Карвіга. Разам выконваем даведзеныя заданні і стараемся ўсё рабіць добрасумленна, каб заказчыкі і пакупнікі былі задаволены нашай прадукцыяй. Цяпер нашы рады папоўніла Марыя Іосіфаўна Цівунчык, якая вызначаецца стараннымі адносінамі да справы.

— Калектыў — гэта адна вялікая сям’я. Канчатковыя вынікі ў працы залежаць ад таго, наколькі ён дружны і працавіты, як кожны адносіцца да выканання прафесійных абавязкаў і душой гарыць за агульную справу. Наколькі Ваш калектыў быў згуртаваным і хто задаваў тон у працы?

— На працягу ўсяго працоўнага шляху мне давялося працаваць толькі з добрымі, сумленнымі, адданымі справе людзьмі. У розныя гады былі майстрамі цэха Галіна Іванаўна Літвін і Ніна Пятроўна Бусько, а цяпер наш цэх узначальвае Таццяна Рыгораўна Уласевіч. Яна вельмі адказная і кампетэнтная ва ўсіх пытаннях, што дазваляе працаваць рытмічна і без затрымак, своечасова выконваць усе пастаўленыя задачы.

— Якую прадукцыю выпускаеце цяпер?

— Цяпер у цэху выпускаецца значна больш відаў прадукцыі. Шмат шыем рабочага адзення, сталовай і пасцельнай бялізны, курткі, штаны, паўкамбінезоны, рукавіцы, коўдры і г. д. Маецца вялікі выбар тканіны, што дазваляе задаволіць попыт заказчыкаў і пакупнікоў.

— Значная роля ў вырашэнні пастаўленых задач перад галіной бытавога абслугоўвання раёна належыць і кіраўніку прадпрыемства. На іх шанцавала на працягу шматлікіх гадоў працы?

— За сорак два гады маёй працы ў бытавым абслугоўванні раёна змянілася некалькі кіраўнікоў, і сёння мне хочацца іх успомніць. Гэта Вячаслаў Канстанцінавіч Друцька, Мікалай Іванавіч Сіўко, Галіна Леанідаўна Міхайлоўская, Лілія Лук’янаўна Пулко, Вера Пятроўна Сідо, цяпер калектыў узначальвае Ала Пятроўна Маковік. Кожны з іх у свой час унёс пэўны ўклад у развіццё бытавога абслугоўвання раёна, а цяперашні наш кіраўнік разам з калектывам стараецца трымаць марку прадпрыемства.

— Прадукцыя цэха масавага пашыву карысталася і прадаўжае карыстацца вялікім попытам у спажыўцоў. Яе можна набыць у комплексна-прыёмных пунктах раёна і магазіне Дома быту райцэнтра. Дзе яшчэ яе прадаеце?

— Каля 25 працэнтаў выпускаемага спецадзення рэалізуем гаспадаркам раёна, астатняе прадаём па ўсёй рэспубліцы: у Віцебску, Гомелі, Добрушы, Мінску, Гродне, Магілёве і іншых гарадах.

Швейныя вырабы, сталовыя, пасцельныя прыналежнасці, гардзіны, коўдры і многае іншае можна купіць на комплексна-прыёмных пунктах раёна і заказаць. Сёння ў бытоўцы выконваецца 18 відаў паслуг.

— Ваша маленькая радзіма — Карэліччына, якой прысвяцілі ўсё свядомае жыццё. Скажыце, Вы ніколі не пашкадавалі аб тым, што не паехалі працаваць у вялікі горад?

— Ніколі шкадавання не было. Нават, калі даводзілася бываць у вялікім горадзе, хутчэй хацелася вярнуцца дамоў. Радзіма — гэта самае дарагое, што ёсць у чалавека, і яе немагчыма нічым замяніць.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫі з архіва героя публікацыі

Аб чым пісала раённая газета «Полымя»

Святочны падарунак

Надышла вясна. Людзі мяняюць зімовую вопратку, апранаюцца па-веснавому. Многа цяпер работы ў Мірскай шавецкай майстэрні. Усім хочацца мець новы абутак ці адрамантаваць стары. І шаўцы майстэрні стараюцца задаволіць сваіх кліентаў.

Прыклад усім майстрам паказвае тут ударнік камуністычнай працы Сцяпан Русецкі, які свой сакавіцкі план выканаў на 140 працэнтаў. Ён заўсёды ветлівы з заказчыкамі, значна перавыконвае свае дзённыя нормы. Яго прыкладу следуюць і другія майстры. Віталій Сіняўскі вытворчыя заданні выконвае на 119-120 працэнтаў, не адстае ад яго і Аляксандр Лабоцкі.

— Красавіцкі план мы выканаем не менш, як на 120-130 працэнтаў, — сказаў брыгадзір мірскіх майстроў шавецкай справы Фёдар Русецкі. — І гэта будзе наш падарунак вялікаму святу працоўных — Першамаю.

В. СУЧКО. (№ 10, 27 красавіка 1965 года).

Толькі падзякі

Толькі пахвалы заслугоўваюць работнікі абутковага цэха карэліцкага бытавога камбіната (брыгадзір па рамонту і пашыву абутку Мікалай Лукіч Яцук).

А наконт майстроў цэха няма чаго і гаварыць. У кнізе прапаноў толькі добрыя запісы аб работніках Аляксандру Пятровічу Камейцы і іншых.

Дырэктар Кальчыцкай школы Н. Я. Яцук дзякуе за своечасовае і якаснае выкананне заказаў. Дзякуе калектыву майстэрні работнік райспажыўсаюза тав. Арабей Н. А.

За восем месяцаў калектыў абутковага цэха выканаў вытворчае заданне па рамонту абутку на 110 працэнтаў, па масаваму пашыву новага абутку — на 120 працэнтаў.

Калектыў абутковага цэха быткамбіната абавязуецца да 7 лістапада выканаць гадавы вытворчы план.

А. РУДОЙ. (№ 73, 21 верасня 1965 года).

Майстар па пашыву адзення

Марыя Сцяпанаўна Ігнацік працуе ў Мірскім павільёне бытавога абслугоўвання майстрам па індывідуальнаму пашыву жаночага адзення. Як кажуць, самая патрэбная на зямлі прафесія, хаця і адказная. Але Марыя Сцяпанаўна спраўляецца са сваім абавязкамі выдатна. Ні адна жанчына не пайшла ад яе пакрыўджанай. Месячны план яна выконвае на 110 працэнтаў.

(№ 105, 7 снежня 1965 года).

З гісторыі

У лістападзе 1944 года ўтвораны прамкамбінат, у падпарадкаванні якога былі электрастанцыі, цагляныя і вапнавыя заводы, млыны, лесазаводы, маслабойні і майстэрні па пашыву адзення. Гэта стала пачаткам работы цяперашняй службы быту. У Карэлічах з 1945 года працавала арцель “Бальшавік”, якая ў 1958 годзе аб`ядналася з прамкамбінатам, і быў створаны раённы камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва. У далейшым функцыі прамкамбіната перададзены створанаму планаваму аддзелу райвыканкама, цяпер аддзел эканомікі. Райбыткамбінат у цяперашні час — камунальнае унітарнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва (дырэктары: Фрыдман І.М., Касцюкевіч Л.К., Юрчанка Г.Л., Дасько Ул.Г., Юрчык М.І., Друцька В.К., Сіўко М.І., Міхайлоўская Г.Л., Пулко Л.Л., Сідо В.П., Маковік А.П.).

Баляслаў НАВІЦКІ, Краязнаўца

Теги: Актуально

Лента новостей

Вольга Жук: «Імкнуся быць лідарам і арганізатарам карысных спраў»

Вольга Жук: «Імкнуся быць лідарам і арганізатарам карысных спраў»

23.04.2026
Сенатор Игорь Жук: «Мы говорим твердо, но остаемся открытыми для конструктивного диалога там, где это возможно»

Игорь Жук — о медицинских межрайцентрах, умении слушать свой организм и жизненном девизе. Эксклюзивное интервью с сенатором

23.04.2026
В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

23.04.2026
Что считается ложным вызовом, рассказали в Кореличском РОЧС

Что считается ложным вызовом, рассказали в Кореличском РОЧС

23.04.2026
23 красавіка спаўняецца 140 год з дня нараджэння Змітрака Бядулі

23 красавіка спаўняецца 140 год з дня нараджэння Змітрака Бядулі

23.04.2026
Кореличские творцы примут участие в областном форуме мастеров народного творчества «ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ»

Кореличские творцы примут участие в областном форуме мастеров народного творчества «ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ»

23.04.2026
Редакция газеты «Полымя» запустила чат-бот в Telegram. Что это дает читателям

Редакция газеты «Полымя» запустила чат-бот в Telegram. Что это дает читателям

23.04.2026
Кореличский райисполком информирует о наличии арендного жилья

Кореличский райисполком информирует о наличии арендного жилья

23.04.2026
Не паркуйтесь под деревьями! На Беларусь надвигается шквалистый ветер

Не паркуйтесь под деревьями! На Беларусь надвигается шквалистый ветер

23.04.2026
В ГП «Луки-Агро» на посевной трудятся потомственные хлеборобы

В Кореличском районе посеяно 58% яровых культур

22.04.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».