16
  • О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
23.04.2026, 15:02
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

Главная 85 лет Кореличскому району

Врач-терапевт с 30-летним стажем Ольга Галецкая вспоминает о работе сферы медицины Кореличского района в 80-х годах

by Редакция Полымя
15.10.2025
в 85 лет Кореличскому району, Общество
Врач-терапевт с 30-летним стажем Ольга Галецкая вспоминает о работе сферы медицины Кореличского района в 80-х годах
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

На варце здароўя жыхароў Карэліччыны заўсёды знаходзяцца медыцынскія работнікі раёна. Пра вехі станаўлення медыцыны ў раёне сёння ўспамінае былы ўрач-тэрапеўт Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Мікалаеўна Галецкая. Яна служыла абранай прафесіі на працягу амаль трыццаці гадоў, яе праца адзначана медалём «За працоўныя заслугі».

— Вольга Мікалаеўна, чаму Вы абралі прафесію ўрача?

— З самага дзяцінства марыла працаваць у медыцыне. Мой дзядзька Іван Афанасьевіч быў урачом-траўматолагам у Маскве. Ён з сям’ёй прыязджаў на малую радзіму да мамы, у вёску Закросніца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, і расказваў пра сваю прафесію. Неаднойчы гаварыў, што з мяне павінен атрымацца добры доктар.

Вучылася ў школе вельмі добра, але ў медінстытут змагла паступіць толькі з трэцяй спробы. Думкі пра тое, каб здрадзіць мары і здацца, не дапускала, бо жаданне дапамагаць людзям гарэла ў сэрцы пастаянна. Конкурс у медыцынскі быў высокі, і перавагу аддавалі юнакам пасля службы ў арміі. Добрым бонусам для абітурыентаў з’яўляўся і працоўны стаж, таму ўсё лета хадзіла з мамай на працу ў калгас. Калі стала студэнткай інстытута сваёй мары, то разумела, што самае складанае яшчэ толькі пачынаецца. За падручнікамі даводзілася сядзець увесь час. Падчас вучобы абрала лячэбны факультэт і кваліфікацыю ўрача-тэрапеўта. Гэта ўніверсальны доктар, які павінен дыягнаставаць любую хваробу і аказаць дапамогу людзям.

— Як пачынаўся Ваш працоўны шлях у медыцыне на Карэліччыне?

— Пасля заканчэння Мінскага медінстытута ў 1984 годзе была накіравана на працу ў Валожынскі раён Мінскай вобласці, дзе адпрацавала два гады. У 1987 годзе з мужам Аляксандрам Міхайлавічам пераехалі на яго радзіму ў Карэлічы, і з гэтага года пачала працаваць у Карэліцкай паліклініцы ўчастковым тэрапеўтам. Да 2016 года, амаль трыццаць гадоў, абслугоўвала адзін урачэбны ўчастак.

— Якую медыцынскую дапамогу аказвалі наведвальнікам райпаліклінікі?

— Я вяла прыём у райпаліклініцы, наведвала хворых на даму, прымала ўдзел у начных дзяжурствах. Выязджала да хворых у замацаваныя за мной вёскі Зарэчча і Горныя Руткавічы Малюшыцкага сельсавета. Паўсюдна пры сустрэчах з людзьмі аказвала медыцынскую дапамогу, давала прафесійныя кансультацыі,  рэкамендацыі па вядзенні здаровага ладу жыцця і проста гаварылі па душах, асабліва з пажылымі людзьмі. Яны маюць патрэбу ў добрых чалавечых зносінах, а слова, як вядома, лечыць.

— Хто працаваў побач з Вамі?

— Я і Аляксандр Міхайлавіч Маляўскі, таксама тэрапеўт, прыехалі на працу ў 1987 годзе. Затым ён быў прызначаны намеснікам галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце. Крыху пазней рады тэрапеўтаў папоўнілі Алена Мікалаеўна Шашко, якая абслугоўвала жыхароў вёсак Красненскага сельсавета, а таксама Юрый Арсенцьевіч Цітко і Аляксандр Аляксандравіч Баршчэўскі.  Яны прадаўжаюць працаваць у Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы.

— На гады Вашай працы прыпала будоўля новай райпаліклінікі. Нагадайце, якімі зменамі сустрэла новая медыцынская ўстанова?

У 1987 годзе ў Карэлічах былі пабудаваны новыя бальніца і паліклініка

— Мне давялося паўгода папрацаваць у старым будынку Карэліцкай паліклінікі, а затым мы пераехалі ў новую. Кожнаму ўрачу-тэрапеўту, як і астатнім урачам, быў выдзелены асобны кабінет для прыёму хворых. У іх былі створаны добрыя ўмовы для працы.

У адрозненні ад ранейшай у новай паліклініцы з’явіліся і новае медыцынскае абсталяванне і новыя метады абследавання. Пашырылася колькасць праводзімых фізія- і  водных працэдур, відаў масажу, лячэбная фізкультура. З’явіліся дзённыя стацыянары.

Пашырыўся і аўтапарк бальніцы. З’явілася больш машын для ўрачоў, каб  абслугоўваць пацыентаў на даму. У практыку пачалі ўкараняцца перасовачныя флюрографы для выезду ў населеныя пункты раёна.

— Якая ўвага ўдзялялася медыцынскаму абслугоўванню ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якіх у тыя гады было шмат?

— Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны аглядаліся кожны год комплексна. Да іх на дом выязджалі ўсе спецыялісты, лабаранты, медсёстры функцыянальнай дыягностыкі для зняцця кардыяграмы. Прыём іх у райпаліклініцы быў па-за чаргі. Медыкаменты выпісвалі на бясплатнай аснове.

— Здароўю дзяцей ва ўсе часы таксама надаецца вялікая ўвага. У чым праяўляўся клопат пра іх?

— З дзецьмі працавалі, як і сёння, урачы-педыятры. У тыя гады яны праводзілі лячэбна-прафілактычную работу, вялі прыём у дзіцячай кансультацыі і на даму. Дзеці праходзілі аздараўленне ў дзіцячых лагерах і санаторыях.

— «Кадры вырашаюць усё» — гэты лозунг з савецкіх часоў актуальны і сёння. Каго ўспамінаеце як прафесіяналаў сваёй справы?

— Мне вельмі пашанцавала з калектывам. Мы прыехалі маладымі спецыялістамі, і нам было да каго звярнуцца за дапамогай і парадай. Хачу ўспомніць  галоўнага ўрача  Аляксандра Міхайлавіча Баршчэўскага, намесніка галоўнага ўрача па лячэбнай часці Наталлю Аляксандраўну Рубінскую, загадчыка тэрапеўтычнага аддзялення Івана Станіслававіча Юхніка, хірургаў Валерыя Аляксандравіча Жарскага, Мікалая Васільевіча Шута, Часлава Станіслававіча Готту, Яўгенія Мікалаевіча Мароза, загадчыка гінекалагічным аддзяленнем Ганну Аляксандраўну Жарскую, загадчыка дзіцячым аддзяленняем Кацярыну Ціханаўну Ушкевіч, намесніка галоўнага ўрача Міхаіла Сяргеевіча Ушкевіча, нарколага Алу Віктараўну Слонаву, неўрапатолага Ларысу Мікалаеўну Малінковіч, фтызіятра Кіру Львоўну Турута, псіхіятра Клаўдзію Мікалаеўну Амельяновіч, урачоў-педыятраў Лілію Аляксандраўну Юхнік, Лілію Уладзіміраўну Шастак, Таццяну Уладзіміраўну Рудзько, Валянціну Уладзіміраўну Брага, эндакрынолага Алену Уладзіміраўну Хілімон, ЛОР-урача Леаніда Сямёнавіча Іванчыка і іншых.

— Вы ўспомнілі ўрачоў, але свой уклад у агульную справу ўносілі і прадстаўнікі іншых прафесій.

— Мая першая ўчастковая медсястра на ўрачэбным участку Таіса Аляксандраўна Кулак. Затым працавала з Нінай Анатольеўнай Семяненка і Таццянай Антонаўнай Ляўкевіч. Яны былі граматнымі і ўважлівымі да людзей. Гэта асноўныя медыцынскія сёстры, з якімі працавала найбольш, і мы былі як адна сям’я.  І тут мне таксама пашанцавала: мы стараліся ад душы служыць людзям Карэліччыны.

— Жыццё не стаіць на месцы: з’яўляюцца новаўвядзенні і новыя падыходы да працы. Дзе давялося павышаць кваліфікацыю?

— У Мінску і Гродна, на курсах удасканалення кваліфікацыі ўрачоў. Нас знаёмілі з рознымі тэмамі, і гэта давала сваю карысць: укараненне ў медыцынскую практыку новых медыкаментаў. Знаёмілі з новымі тэхналогіямі, стандартамі і пратаколамі па лячэнні хворых і іншымі новаўвядзеннямі.

— А ці перадавалі карэліцкія медыкі свой вопыт?

— Так. Да нас на Карэліччыну прыязджалі маладыя спецыялісты, якія праходзілі інтэрнатуру. Зараз у Мірскай гарпасялковай бальніцы працуе ўрачом-тэрапеўтам Алена Мікалаеўна Талочка, а ў Карэліцкай раённай паліклініцы — участковым тэрапеўтам Крысціна Уладзіміраўна Таўлуй.

— З кім найчасцей даводзілася супрацоўнічаць? Якую падтрымку адчувалі медыцынскія работнікі Карэліцкага раёна?

— Прыязджалі спецыялісты з Мінскага медінстытута: яны праводзілі прыём хворых і давалі кансультацыі, з Гродзенскага медінстытута — чыталі лекцыі і праводзілі выязныя семінары.

— Вольга Мікалаеўна, Вы шмат гадоў аддалі працы ў галіне медыцыны раёна, і рабілі гэта самааддана і ад душы. Што можаце пажадаць сённяшнім маладым спецыялістам?

— Здароўя, цярпення, дабрыні. Прафесіяналізму, і пастаянна ўдасканальваць свае веды. Заставацца працаваць на Карэліччыне. Гэта цудоўны і прыгожы край са сваёй гісторыяй і традыцыямі. Тут жывуць працавітыя і добразычлівыя людзі.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Святланы МАЛАХВЕЙ, з архіваў героя публікацыі і Карэліцкага раённага краязнаўчага музея

Лента новостей

Вольга Жук: «Імкнуся быць лідарам і арганізатарам карысных спраў»

Вольга Жук: «Імкнуся быць лідарам і арганізатарам карысных спраў»

23.04.2026
Сенатор Игорь Жук: «Мы говорим твердо, но остаемся открытыми для конструктивного диалога там, где это возможно»

Игорь Жук — о медицинских межрайцентрах, умении слушать свой организм и жизненном девизе. Эксклюзивное интервью с сенатором

23.04.2026
В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

23.04.2026
Что считается ложным вызовом, рассказали в Кореличском РОЧС

Что считается ложным вызовом, рассказали в Кореличском РОЧС

23.04.2026
23 красавіка спаўняецца 140 год з дня нараджэння Змітрака Бядулі

23 красавіка спаўняецца 140 год з дня нараджэння Змітрака Бядулі

23.04.2026
Кореличские творцы примут участие в областном форуме мастеров народного творчества «ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ»

Кореличские творцы примут участие в областном форуме мастеров народного творчества «ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ»

23.04.2026
Редакция газеты «Полымя» запустила чат-бот в Telegram. Что это дает читателям

Редакция газеты «Полымя» запустила чат-бот в Telegram. Что это дает читателям

23.04.2026
Кореличский райисполком информирует о наличии арендного жилья

Кореличский райисполком информирует о наличии арендного жилья

23.04.2026
Не паркуйтесь под деревьями! На Беларусь надвигается шквалистый ветер

Не паркуйтесь под деревьями! На Беларусь надвигается шквалистый ветер

23.04.2026
В ГП «Луки-Агро» на посевной трудятся потомственные хлеборобы

В Кореличском районе посеяно 58% яровых культур

22.04.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».