• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
19.06.2026, 18:06
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Последние новости

Торговля на колесах. Как автолавки обслуживают жителей Кореличского района

by Редакция Полымя
15.03.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Жыццё чалавека звязана са спажываннем тавараў і паслуг. Парадак іх рэалізацыі і якасць павінны адпавядаць заканадаўству і дзяржаўным стандартам. Для абароны інтарэсаў спажыўцоў у Рэспубліцы Беларусь заснаваны Дзень спажыўца, які штогод праходзіць 15 сакавіка.

«Не павінна быць ніякіх праблем з харчаваннем для нашых людзей. Асабліва малыя гарады, аграгарадкі і вёскі. Гэта нашы людзі. Гэта не багатыя людзі. Яны павінны быць ва ўсім забяспечаны,– падкрэслівае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У большасці вёсак раёна ўтрымліваць стацыянарны магазін эканамічна не апраўдана. Разам з тым, нават адзіны жыхар апусцелай вёсачкі не павінен адчуваць сябе абдзеленым. Яму патрэбны свежыя прадукты і іншыя тавары ў разнастайным асартыменце і па стандартных цэнах. Напярэдадні Дня спажыўца карэспандэнт газеты “Полымя” сабрала цікавыя факты пра адзін з магазінаў на колах.

У дарогу разам са мной  накіравалася намеснік дырэктара Карэліцкага раённага спажывецкага таварыства  Таццяна Александрова, якая расказала,  што  сем аўталавак Карэліччыны абслугоўваюць больш за 136 вёсак і хутароў.  Магазін на колах  заязджае ў самыя маленькія населеныя пункты і абслугоўвае 60 вёсак з насельніцтвам ад аднаго да 20 жыхароў. У сярэднім кожная з аўталавак  за месяц праязджае 1690 кіламетраў. Дзякуючы такому абсугоўванню сельскія жыхары могуць купляць свежыя прадукты і тавары першай неабходнасці, і гэта адразу выйшаўшы з дому.

 Свой прыпынак мы зрабілі  ў вёсцы Лыкавічы Турэцкага сельсавета. Жывуць  тут  парадку трыццаці васьмі  жыхароў. Калі вы прыедзеце сюды днём, то нікога на вуліцы не ўбачыце. Амаль усё насельніцтва —  гэта пажылыя людзі.  У непагадзь яны ўсе па хатах, а з надыходам цяпла пачнуць увіхацца хто на двары, хто на агародзе.  Вось бліжэй да 11 гадзін дня на вуліцу заязджае аўтамашына Гродзенскага аблспажыўтаварыства са знаёмым  лагатыпам Белкаапсаюза. Гучным сігналам апавяшчае аб сваім прыездзе. Машына спынілася ў вызначаным месцы. У камандзе крамы “на колах” — вопытны кіроўца Сяргей Вядзёрчык  і прадавец Алена Ждан. Яны, як салдаты добрых спраў, у любую пару года і ў любое надвор’е спяшаюцца да спажыўцоў. 

Вадзіцель Сяргей Вядзёрчык

— Наш працоўны дзень пачынаецца ў восем гадзін раніцы. На базе мы загружаем машыну неабходнымі таварамі і  адпраўляемся па вызначаным маршруце: Браносава-Лыкавічы-Лядкі-Новае Сяло-Пагарэлка-Быковічы-Рап’ёва. У кожнай вёсцы робім некалькі прыпынкаў.  А калі ёсць такая неабходнасць, калі, напрыклад,  стары чалавек не можа дайсці да месца прыпынку аўталаўкі, то становімся непасрэдна каля самага дома, — расказаў кіроўца. 

Жыхары заўсёды ведаюць, калі ў наступны раз чакаць аўтамагазін. Графік  працы размешчаны на стаянцы. Сярэдні чэк вясковых бабуль і дзядуляў ад 30 да 50 рублёў. Часцей бяруць самыя простыя прадукты: хлеб, малако, тварог, трохі каўбасы. У зімовы час купляюць і садавіну, а ў летні —  да агульнага спажывецкага кошыку дадаецца марожанае для  ўнукаў, якія прыязджаюць у госці.

Прадавец Алена Ждан

Тым часам Алена Ждан ветліва сустракае пакупнікоў.  Вось ужо  гандаль у самым разгары. 

— Вы мне давалі ў мінулы раз слоечку з разынкамі, ёсць яна ў вас? — пытаецца жанчына.

— Для вас знойдзем, — усміхаючыся, адказвае прадавец.

— І яшчэ бохан хлеба і макароны,   — дадае пакупніца.

Жыхарка в. Лыкавічы Валянціна Самец

85-гадовая Валянціна Самец  гаворыць, што ўжо больш дзесяці гадоў прыходзіць да аўталаўкі.  У пакеце — хлеб, малако і кефір. Кажа, што  да аўталаўкі ніякіх прэтэнзій няма. Усё прывозіцца  свежае. А калі чагосьці няма, то заўсёды можна пакінуць заяўку ў прадаўца, у яе ёсць для гэтага спецыяльны журнал.

Спецыялісты Карэліцкага філіяла аблспажыўтаварыства запэўнілі, што прадукты першай неабходнасці ў аўталаўках і звычайных сельмагах аднолькавыя.

— Асартымент аўтамагазіна фарміруецца з улікам пакупніцкага попыту і асартыментнага пераліку, распрацаванага на падставе рэкамендацый Міністэрства антыманапольнага рэгулявання цэн і гандлю, — адзначыла Таццяна Александрова.

У зносінах з вяскоўцамі вельмі часта людзі хвалілі работнікаў аўталаўкі. Дзякавалі за тое, што да кожнага чалавека даязджаюць. Вяскоўцы свайго жыцця без аўталаўкі не ўяўляюць. Лічаць дастаўку прадуктаў амаль пад самы дом  добрай справай. 

— Так, да нашай Аленкі ў нас прэтэнзій няма. Яна тактоўная і сумленная. А яшчэ вельмі добразычлівая. Заўсёды спытае, ці не хочам мы чаго асаблівага заказаць на наступны раз,  — пахвалілі пакупнікі ветлівага прадаўца.

— Мы задаволены работай  нашай аўталаўкі. Прыязджае своечасова, прывозіць усё, што душы заўгодна. Цэны прымальныя, выбар добры. Заяўкі прымаюць на любыя тавары, падкажуць, што набыць на заказ лепш. Сігналяць гучна, праязджаючы па вёсцы. Калі бачаць, што пастаянны пакупнік не выйшаў з дому, абавязкова пацікавяцца, у чым справа, — распавяла Антаніна Карповіч.

А яшчэ мясцовыя пенсіянеркі прызнаюцца: паход да аўтамагазіна — добрая нагода   ўбачыцца і распытаць адзін у аднаго пра справы. 

Неабходна дадаць, з асабістага назірання,  выбар тавараў добры, а цэны нічым не адрозніваюцца ад рознічных і  залежаць ад пастаўшчыка тавару.  Што тычыцца асартыменту, то гэта  ў першую чаргу сацыяльна значныя прадукты. А людзям яны і патрэбныя. Акрамя гэтага, кожны прадавец, ведаючы густы пастаянных пакупнікоў, дадае ў свой асартымент пэўныя гатункі каўбас, малочкі, кандытаркі.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

Лента новостей

Воспитательно-оздоровительный лагерь «Содружество» Турецкой средней школы побывал на экскурсии в редакции газеты «Полымя»

Воспитательно-оздоровительный лагерь «Содружество» Турецкой средней школы побывал на экскурсии в редакции газеты «Полымя»

19.06.2026
Дзень медыцынскага работніка ўрачыста адсвяткавалі ў Карэлічах

Дзень медыцынскага работніка ўрачыста адсвяткавалі ў Карэлічах

19.06.2026
Приключения отряда «Бригантина» воспитательно‑оздоровительного лагеря «Город мастеров» продолжаются…

Приключения отряда «Бригантина» воспитательно‑оздоровительного лагеря «Город мастеров» продолжаются…

19.06.2026
Административная ответственность для операторов за плохое качество услуг сотовой связи вводится в Беларуси

Административная ответственность для операторов за плохое качество услуг сотовой связи вводится в Беларуси

19.06.2026
В Беларуси 22 июня минутой молчания почтят память погибших в Великой Отечественной войне

В Беларуси 22 июня минутой молчания почтят память погибших в Великой Отечественной войне

19.06.2026
Как без сильных реформ иметь рентабельное животноводство. Александр Лукашенко оценил опыт в Узденском районе

Как без сильных реформ иметь рентабельное животноводство. Александр Лукашенко оценил опыт в Узденском районе

19.06.2026
Допускается ли ввоз в Беларусь охотничьего оружия для личного использования?

Допускается ли ввоз в Беларусь охотничьего оружия для личного использования?

19.06.2026
«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

19.06.2026
Какой будет погода в Беларуси сегодня, рассказали синоптики

Какой будет погода в Беларуси сегодня, рассказали синоптики

19.06.2026
20 июня в Кореличском районе состоится областной субботник

20 июня в Кореличском районе состоится областной субботник

18.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».