• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
19.06.2026, 18:03
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Культура

Якія песні раней спявалі на Карэліччыне

by
16.03.2024
в Культура, Лента новостей, Общество, Последние новости
Якія песні раней спявалі на Карэліччыне
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У мінулым народныя песні на цяперашняй тэрыторыі нашага раёна спявалі практычна ўсюды, і ў асноўным выконваць іх любілі жанчыны.

 Народны фальклор можна было пачуць у полі, падчас уборкі ўраджаю, і ў вёсцы на святы, на вяселлях, на вячорках. Асабліва прыгожа спявалі жанчыны, калі ішлі вечарамі дадому пасля працы з калгасных палёў. Пад вечар, калі прахалода напаўняла нагрэтае за ўвесь дзень паветра, песні гучалі з асаблівым далёка ідучым гукам, і хто пачуе іх, заўсёды на хвіліну-другую замірае і атрымлівае асалоду ад гэтай прыгажосці. Мне запомніліся словы:

Ой, жалі мы, жалі, 

Жалі-пажыналі,

Жнеі маладыя,

Сярпы залатыя.

Цяжкай была ў мінулым жаночая доля. У пасляваенны час увесь цяжар па аднаўленні разбуранага вайной сялянскага жыцця дастаўся жанчынам. Пакуль вярнуліся дамоў былыя франтавікі, жанчыны ад цямна да цямна працавалі з малалеткамі і састарэлымі мужчынамі  па аднаўленні сельскагаспадарчай вытворчасці, будаўніцтве і рамонце жылых дамоў, будынкаў вытворчага прызначэння і дарог. Яны былі ахоплены жаданнем адбудаваць усё разбуранае вайной, спяшаліся навесці парадак у калектыўнай гаспадарцы і дома. Нездарма ў тыя часы набыў асаблівую папулярнасць верш нашага песняра аб жыцці жанчын “Дзве сястры”. У сваім вершы Янка Купала пісаў:

Як надыдзе вясна,                                         

Ў чыстым полі адна                                      

Аж да восені сілы

                            губляла,                          

А сцюдзёнай зімой                                    

У хаціне курной                                         

Кужаль прала, снавала

                              і ткала.

У пасляваенны час, як і да вайны, асаблівым клопатам для жанчын былі кросны, якія ставіліся з пачаткам зімы і амаль да вясны. У доўгія зімовыя вечары ткалі жанчыны кужалёвыя палотны, ручнікі, перабіранкі (пакрывала на ложак), палавікі. Ткучы кросны, жанчыны спявалі народныя песні. Песня з’яўлялася найвышэйшым праяўленнем душы і надавала сілы, была самай вернай спадарожніцай у жыцці. Нават стомленасць не магла здолець таго цудоўнага настрою ў людзей, той весялосці, якая выходзіла з глыбіні душы. А песні, якія былі песні! Песні жыцця глыбока западалі ў душу, падымалі настрой і дапамагалі адагнаць думкі ад перажытага страшнага ваеннага часу, дзе былі толькі гора і нястачы. Жанчыны спявалі песні, ды не проста песні, а песні жыцця: “Зязюленька сіва”, “У садзе была”, “Мой бацька як квет”, “Вярба, вярба”, “Ехаў Ясь на кані”, “Жыла ў мамы”. Гэтыя песні былі простымі, шчырымі, яснымі, глыбокімі і мудрымі.

У 70–80-я гады ХХ стагоддзя, хоць гэты час і назвалі застойным, на тэрыторыі нашага раёна было створана шмат харавых калектываў. Адным з такіх з’яўляўся хор Райцаўскай участковай бальніцы. У гэты час у бальніцу было накіравана больш за пяць медработнікаў, маладзенькіх прыгожых дзяўчат. Вось яны разам з астатнім медперсаналам, а калектыў бальніцы тады быў вялікім, і арганізавалі хор пры Райцаўскім Доме культуры. Музычным кіраўніком быў Міхаіл Адамавіч Русак. Гэта быў музыкант, здольны сваім музіцыраваннем аб’яднаць калектыў у адно цэлае і адкрыць прыгажосць музычнага твора.

Хор Райцаўскай участковай бальніцы, 1970-я гады

Пры Дамах культуры і сельскіх клубах утвараліся і дзейнічалі фальклорныя групы з мясцовых жыхароў. Рэпертуар іх быў з народных песень з мелодыямі і без мелодый, што і зберагло багатую спадчыну нашага краю. Прастата геніяльнага народнага мастацтва скарала слухачоў, і іх выступленні былі запатрабаваны не толькі па месцы жыхарста, але і за межамі раёна. У песнях адбіваліся прыгожыя краявіды нашага краю, нашых рачулак, вадаёмаў з сасновымі барамі, бярозавымі гаямі, салаўінымі спевамі і кукаваннем зязюлі. Гэтыя песні плылі па хвалях Свіцязі, Нёмана, Ушы, Сэрвачы, Нёўды і Руткі.

Напрыканцы 70-х гадоў XX стагоддзя ў Забердаўскім сельскім клубе састарэлыя жанчыны арганізаваліся ў вакальную групу з 8 чалавек. Ідэалагічным натхняльнікам гэтага была Тамара Данілаўна Сак, сакратар парткама калгаса імя Гастэлы. Спявалі песні былых гадоў і пад музыку, і без музыкі. Музіцыраваў Міхаіл Адамавіч Русак з вёскі Дуброва, музыкант ад Бога. Ён працаваў музыкантам у Райцаўскім Доме культуры, здолеў сабраць вакальныя групы ў гэтых вёсках. Яго баян быццам выгаворваў словы песень, гучнасць чулага і вялікага сэрца. У мелодыі была сіла пачуцця, яснасць і арыгінальнасць, таму і песні ліліся шырока, вольна, магутна. Спявалі жанчыны вельмі прыгожа, запрашаліся на раённыя і абласныя ўрачыстасці, вандравалі з канцэртамі і па раёне, і за яго межамі.  Песні, якія надзвычай меладычна выконваліся, скаралі слухачоў: “Ой, каліна”, “Ой, рэчанька, рэчанька”, “Ружа-кветка”, “Як пайду я”, “Праважала маці” і шмат другіх. Ці могуць забыцца такія словы, што зачароўвалі слухача:

“Як вазьму я ружу-кветку

Ды пушчу на воду,

Плыві-плыві,

                       ружа-кветка,

 Да самога броду…

Ўзяла маці ружу-кветку,

Палажыла ў хаце.

Ды як гляне, успамінае

Аб сваім дзіцяці.”

Вакальная група Забердаўскага сельскага клуба, 1980-я гады

Я ўспамінаю з настальгіяй тыя гады, калі можна было паслухаць нашы песні без грукатлівай музыкі, без фанаграмы, а ў жывым выкананні чыстым меладычным голасам, пад акампанімент баяна. Гэта было так прыгожа, так супакойвала душу чалавека.

У цяперашні час у сектары «Райцаўскі сельскі клуб» склалася добрая традыцыя наведваць у летні час вёскі з канцэртнай праграмай «Ад вёсачкі да вёсачкі». Цяпер вёскі сталі малалюднымі і былыя вясковыя клубы засталіся без патрэбы. Улетку ў вёску прыязджаюць дачнікі, яна ажывае галасамі дзяцей і дарослых. Гэты час выкарыстоўвае вакальная група для сваіх выступленняў. Адно з такіх выступленняў сабрала гледачоў у вёсцы Забердава проста на вуліцы, каля аднаго з дамоў. Прысутныя былі вельмі задаволены ўбачаным і пачутым, артыстам шчыра апладзіравалі. Спяваліся беларускія народныя песні, чыталіся вершы, і гэта ўсё ўспрымалася з асаблівай цікавасцю дачнікамі-гараджанамі і моладдзю, бо іх была абсалютная большасць.

Вакальная група сектара “Райцаўскі сельскі клуб” у цяперашні час

Геніяльнасць песеннага народнага мастацтва крыецца ў прастаце, і яго тэматыка ахоплівае самыя разнастайныя з’явы жыцця. Хочацца, каб сучасная моладзь памятала сапраўдныя мастацкія шэдэўры былых часоў, берагла іх, каб яны не загінулі незваротна.

У цяперашні час творчыя калектывы нашага раёна стараюцца зберагчы ўсё былое, што ўтварыла сапраўдную аснову самабытнай культуры Карэліцкага краю. Сюды належыць у першую чаргу народная песня, якая адлюстроўвае ў сабе ўсё жыццё жыхароў і іх долю.

Пад наплывам новых абставін сённяшняга жыцця былыя народныя песні  пачынаюць забывацца або пераўтвараюцца ў новыя формы і нават змяняюць змест. Адной з найважнейшых умоў захавання старой народнай песні будзе паказ самабытнага жыцця насельніцтва раёна. Жадаю работнікам культуры і грамадскім удзельнікам мастацкай самадзейнасці раёна поспехаў у далейшым развіцці песеннага народнага фальклору.

Баляслаў НАВІЦКІ,

ветэран працы, краязнаўца 

Лента новостей

Воспитательно-оздоровительный лагерь «Содружество» Турецкой средней школы побывал на экскурсии в редакции газеты «Полымя»

Воспитательно-оздоровительный лагерь «Содружество» Турецкой средней школы побывал на экскурсии в редакции газеты «Полымя»

19.06.2026
Дзень медыцынскага работніка ўрачыста адсвяткавалі ў Карэлічах

Дзень медыцынскага работніка ўрачыста адсвяткавалі ў Карэлічах

19.06.2026
Административная ответственность для операторов за плохое качество услуг сотовой связи вводится в Беларуси

Административная ответственность для операторов за плохое качество услуг сотовой связи вводится в Беларуси

19.06.2026
В Беларуси 22 июня минутой молчания почтят память погибших в Великой Отечественной войне

В Беларуси 22 июня минутой молчания почтят память погибших в Великой Отечественной войне

19.06.2026
Как без сильных реформ иметь рентабельное животноводство. Александр Лукашенко оценил опыт в Узденском районе

Как без сильных реформ иметь рентабельное животноводство. Александр Лукашенко оценил опыт в Узденском районе

19.06.2026
Допускается ли ввоз в Беларусь охотничьего оружия для личного использования?

Допускается ли ввоз в Беларусь охотничьего оружия для личного использования?

19.06.2026
«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

19.06.2026
Какой будет погода в Беларуси сегодня, рассказали синоптики

Какой будет погода в Беларуси сегодня, рассказали синоптики

19.06.2026
20 июня в Кореличском районе состоится областной субботник

20 июня в Кореличском районе состоится областной субботник

18.06.2026

В Кореличах состоялся областной конкурс профессионального мастерства среди рабочих зеленого строительства «Цветочные краски «Дажынкi-2026»

18.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».