• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
15.05.2026, 04:53
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

Главная Последние новости

В Кореличах прошел районный этап республиканского конкурса «Властелин села-2025»

by Редакция Полымя
04.06.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

4 чэрвеня  ў  г.п. Карэлічы  прайшоў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”. У ім прынялі ўдзел тры сем’і, якія пражываюць у сельскай мясцовасці або маюць там прысядзібныя ўчасткі. Даведаліся, якія іх чакалі выпрабаванні і хто перамог.
Сям’я –  гэта крыніца любові і павагі, захавальніца маральных каштоўнасцяў, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў. Дабрабыт сям’і – гэта адзін з галоўных паказчыкаў развіцця і прагрэсу краіны. Умацаванне інстытута сям’і на дзяржаўным узроўні мае вельмі вялікае значэнне. На гэтыя мэты накіраваны шэраг нацыянальных праектаў, праграм і акцый. У іх ліку – рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект “Уладар сяла”, які ўяўляе сабой конкурс сярод маладых сем’яў, якія жывуць у сельскай мясцовасці. 

У цудоўны  чэрвеньскі дзень на сцэне летняга амфітэатра райцэнтра панавала атмасфера азарту і пазітыву. Сёлета за права “Уладар сяла” змагаліся:  сям’я Бязушка: Юрый Віктаравіч і Ганна Дзмітрыеўна, і іх выдатныя дзеці Мацвей і Цімафей (ДП “Чарняхоўскі-Агра”); сям’я Глод: Сяргей Сяргеевіч і Вольга Сяргееўна, сын Глеб (СВК “МАЯК-Заполле”);  сям’я Мокат: Аляксандр Сяргеевіч і Кацярына Мікалаеўна, сын Уладзімір (СВК “Свіцязянка-2003”).

У якасці кампетэнтнага і строгага журы выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Наталля Гоцка, загадчык сектара культуры райвыканкама Наталля Шпакоўская, першы сакратар Карэліцкага раённага камітэта ГА «БРСМ» Таццяна Шэўчык, спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Русак.
Канкурсанты дэманстравалі свае таленты і ўменні ў чатырох выпрабаваннях: “Давайце пазнаёмімся”, “Дрывасек”, “Сельская спартыўная эстафета», “Звініць каса – жыве вёска”.
Са словамі прывітання да ўдзельнікаў і балельшчыкаў звярнулася першы сакратар Карэліцкага раённага камітэта ГА «БРСМ» Таццяна Шэўчык:

— Прыемна, што ў нас у раёне ёсць такія вось сапраўдныя гаспадары, якія любяць вёску, любяць зямлю;  якія ў працавітасці выхоўваюць сваіх дзяцей, служаць для іх прыкладам. Конкурс “Уладар сяла” крочыць па нашай рэспубліцы з 2007-га года. Ён зарадзіўся па ініцыятыве моладзі ў адным з раёнаў Беларусі. Цяпер жа мае статус рэспубліканскага. І гэта вельмі важна, бо ён даказвае, што вёска наша жыве і развіваецца, расце прэстыж сельскіх прафесій. Хай сённяшні конкурс будзе поўны запалу і пазітыву. І спадзяюся, што яго пераможца не толькі добра прадставіць наш раён на абласным этапе, але і выйдзе на рэспубліканскі. 

З чаго традыцыйна пачынаюцца мерапрыемствы? Вядома ж, са знаёмства. У конкурсе “Давайце пазнаёмімся”  ўдзельнікі расказалі пра сябе і членаў сваёй сям’і. Усе падрыхтавалі сапраўдныя тэатралізаваныя паказы з вершамі ды песнямі. Жарты, гумар і пазітыўны настрой перадаваўся ад канкурсантаў членам журы і гледачам. Прыйшліся даспадобы ўсім і прыгатаваныя пачастункі. Іх ацанілі і дарослыя, і дзеці.

Пасля таго як гледачы і журы пазнаёміліся з удзельнікамі праекта “Уладар сяла-2025”, канкурсантаў чакаў  шэраг выпрабаванняў. 
У наступным конкурсе “Па дровы” сужэнцы ручной пілой распілоўвалі на тры аднолькавыя часткі бервяно на казлах. Затым муж павінен быў сякерай рассекчы калодкі. Пасля чаго жонка   складала  дровы. Потым  канкурсанты касілі,  зграбалі і складалі ў капу траву,  споборнічалі ў сельскай  эстафеце. Усе этапы конкурсу праходзілі паслядоўна і на час. Хто хутчэй спраўляўся з заданнем, той, адпаведна, і лідзіраваў.

І вось, усе этапы пройдзены, і ўдзельнікі з хваляваннем чакаюць рашэння журы.  Каб  гледачы і ўдзельнікі не сумавалі,  для іх сваю творчасць  падарыў народны ансамбль песні “Забава”.

Па выніках конкурснай праграмы трэцяе месца прысуджана сям’і Глод, на другой прыступцы размясцілася сям’я Мокат, а званне пераможцы атрымала сям’я  Бязушка.

Сужэнцы Юрый і Ганна прыемна ўсхваляваныя.   Бухгалтар Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Алена Валчэцкая ўручыла сем’ям  пуцёўкі на адпачынак “Тур  выхаднога дня”.

– Мерапрыемства нам вельмі спадабалася. Перажывалі, рыхтаваліся, удзельнічаем першы раз. Гэты конкурс выдатны спосаб паказаць усім, што наша сям’я – гэта каманда,  і даказаць у чарговы раз сабе, што разам мы можам усё і пакажам як трэба! Першы раз і першае месца,  мы вельмі рады!, – кажа Ганна.
У пазітыўных эмоцыях жонку падтрымлівае і муж: 
– Прыемна здзіўлены  перамозе.  Першае месца заслужыць было не проста. У такіх мерапрыемствах хочацца паўдзельнічаць яшчэ, перамога вельмі натхняе.
– Любы поспех дасягаецца ў камандзе. Мы заўсёды верылі і ведалі, што сям’я Бязушка сапраўдная і моцная каманда, мы вельмі   ганарымся імі, –  выказаліся прадстаўнікі групы падтрымкі.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара

Лента новостей

В средней школе №1 состоялся единый урок, посвященный Дню семьи

В средней школе №1 состоялся единый урок, посвященный Дню семьи

14.05.2026
В ГП «Луки-Агро» на посевной трудятся потомственные хлеборобы

В Кореличском районе посеяно 94% яровых культур

14.05.2026
15 мая в Кореличах в юридической консультации состоится бесплатный прием

15 мая в Кореличах в юридической консультации состоится бесплатный прием

14.05.2026
В Кореличах состоялся штаб по подготовке к областным «Дожинкам»

В Кореличах состоялся штаб по подготовке к областным «Дожинкам»

14.05.2026
Более 30 лет назад в Беларуси состоялся первый референдум

Более 30 лет назад в Беларуси состоялся первый референдум

14.05.2026
Александр Лукашенко: Беларусь хотела бы расширить сотрудничество со Шри-Ланкой

Александр Лукашенко: Беларусь хотела бы расширить сотрудничество со Шри-Ланкой

14.05.2026
Ко Дню семьи в Кореличском ЗАГСе состоялся диалог поколений

Ко Дню семьи в Кореличском ЗАГСе состоялся диалог поколений

14.05.2026
14 мая 2026 года в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» прошел единый урок, посвященный Дню семьи

14 мая 2026 года в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» прошел единый урок, посвященный Дню семьи

14.05.2026
Форум медийного сообщества Беларуси проходит в Гродно 14-15 мая

Форум медийного сообщества Беларуси проходит в Гродно 14-15 мая

14.05.2026
Синоптики обещают сухой и теплый день в большинстве районов Беларуси

Синоптики обещают сухой и теплый день в большинстве районов Беларуси

14.05.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».