• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
10.06.2026, 13:16
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

Главная Спецпроекты Активное долголетие 65+

Красивое увлечение Тамары Липской, или как активно и интересно жить на пенсии

by Редакция Полымя
23.07.2025
в Активное долголетие 65+
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Як цудоўна, што на карэліцкай зямлі жывуць людзі са светлай душой і добрым сэрцам. У іх столькі цеплыні і хараства, што хопіць на многіх. Пагутарыш з імі —  і быццам наталішся крынічнай вадой у спякотны дзень і ўзбагацішся духоўна. Шчырыя, простыя і працавітыя, яны служаць прыкладам у тым, як трэба моцна любіць жыццё і старацца быць дабрэйшымі.

ЖЫЛІ ДУША Ў ДУШУ

Дом пад нумарам 33-а ў вёсцы Стрэльнікі Красненскага сельсавета знайшлі адразу. Яго гаспадыня, Тамара Антонаўна Ліпская, гасцінна адчыняючы веснічкі, запрашае прайсці ў хату.

— У мяне іх дзве, — пачала гаворку яна на падворку і паказала на будынкі, якія стаяць адзін насупраць другога. — Стараюся прыглядаць за двума, другі — дача брата Аляксандра з Гродна.

Жанчына паведала пра тое, што брат з жонкай Галінай і сынам Дзянісам часта наведваецца на малую радзіму. Родным людзям ёсць аб чым пагаварыць і што ўспомніць. Раней дазвалялася будаваць два дамы на адным падворку, таму бацька выкарыстаў магчымасць: з братам Мікалаем узвялі будынкі.

— У сям’і нас было пяцёра, — успамінае субяседніца. — Сям’я была дружнай і працавітай, жылі душа ў душу.

КАЛІ ПРАЦА Ў РАДАСЦЬ

— Бацькі працавалі ў калгасе «Маяк», — прадаўжае Тамара Антонаўна. — Шчыравалі на зямлі і нас, дзяцей, прывучалі да працы. У юнацкія гады выконвала розныя работы па асабістай гаспадарцы і ў мясцовым калгасе. З матуляй жалі жыта і ставілі ў снапы, ірвалі ўручную лён, апрацоўвалі дзялкі буракоў. Працы не баялася — яна была ў радасць.

Скончыўшы Дзятлаўскую школу павароў, спачатку гатавала абеды для вучняў Тудараўскай васьмігадовай школы. Затым перавялі на працу поварам у сталовую «Паланая» калгаса «Маяк-Заполле». Вось так і адпрацавала больш трыццаці гадоў на адным месцы. Старалася, каб абеды былі каларыйнымі і смачнымі — і маякоўцы былі задаволены яе працай. Ніколі не адмаўляла і аднавяскоўцам, калі прасілі прыгатаваць ежу на вяселлі, провады ў армію, жалобныя сталы. «Чаму б не падзяліцца сваімі сакрэтамі майстэрства», — меркавала  ў тыя гады, і сёння свой выбар лічыць правільным. «Я дапамагала людзям, а гэта галоўнае», — пераканана яна.

Тамара Антонаўна знаходзіла радасць не толькі ў працы — была ўдзельніцай калектыву «Тудараўская кадрыля». Неаднойчы ўспамінае выступленні і сваіх партнёраў Івана Уладзіміравіча Шэўку і Васілія Уладзіміравіча Чартко. «Цудоўны быў час: не адняць і не дабавіць», — рэзюмавала жанчына.

«І БУСЛЫ ЗВІЛІ ГНЯЗДО»

Для Тамары Антонаўны зямля па-ранейшаму застаецца карміцелькай і аддушынай. Праца на зямлі ў вялікае задавальненне — як-ніяк працуе ўсё жыццё. «Як не любіць яе? — разважае жанчына. — Матуля і тата прывучылі працаваць  з дзяцінства. Карміцелька аддзячвае сваімі ўраджаямі».

Вясковая жанчына любіць кветкі. Самымі любімымі называе вяргіні, касачы, гладыёлусы, рамонкі. Сапраўды, глядзіш на іх — і вяртаешся ў дзяцінства. Такая ўжо прыгажосць і непаўторнасць — душа радуецца па-асабліваму.

 — Побач з хатамі буслы звілі гняздо, — апавядае субяседніца. — Мабыць, мясціны тут вельмі добрыя. Як і аднавяскоўцы са сваімі працавітасцю і дабрынёй. Любяць шчыраваць на зямлі, даглядаюць падворкі, садзяць прыгожыя кветкі. Вось і птушкі да нас прылятаюць, звілі гняздо, і ад гэтага лагодней становіцца на душы…

ЗАЛАТЫЯ РУКІ МАЙСТРЫХІ

У вялікім пакоі хаты як у святліцы: светла, утульна, чыста. Вочы разбягаюцца ад вышыванак — якіх толькі тут няма! Жанчына ўсё дастае і дастае з шафы свой непаўторны скарб, да якога прыклала залатыя рукі. Вышытыя шторы, ручнікі, абрусы, пакрывалы, сурвэткі, накідкі на падушкі…

— Гэтай справе навучыла мяне сястрычка Капіталіна, а ёй перадалі сваё майстэрства матуля Вера і цётачкі Надзея, Алена, Марыя, — гаворыць майстрыха. — Я раней вышывала пецельным швом, затым — крыжыкам і гладдзю. Цяпер вышываю гладдзю. За працай час праходзіць хутка, прыходзіць заспакаенне, на душы становіцца лёгка.

Тамара Антонаўна дзеліцца сваімі вырабамі са сваякамі. 

— Няхай карыстаюцца, любуюцца і ўспамінаюць пра малую радзіму. Палявыя кветачкі нават на палатне ўзрушаць душу — у іх закладзена хараство родных абшараў, — пераканана жанчына.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Яраславы МАНКЕВІЧ

Лента новостей

Кореличский льнозавод внесен в Книгу рекордов Беларуси

Кореличский льнозавод внесен в Книгу рекордов Беларуси

10.06.2026
Фестивальный безвиз вводится для гостей и участников «Славянского базара в Витебске» с 4 по 31 июля

Фестивальный безвиз вводится для гостей и участников «Славянского базара в Витебске» с 4 по 31 июля

10.06.2026
Идёт сбор средств на лечение Мирона Горбата

Идёт сбор средств на лечение Мирона Горбата

10.06.2026
17 ноября —  срок уплаты имущественных налогов

Инспекция МНС по Новогрудскому району информирует о новых правилах перевозки пассажиров

10.06.2026
До 29 градусов, но с грозами. Синоптики дали прогноз на 10 июня

До 29 градусов, но с грозами. Синоптики дали прогноз на 10 июня

10.06.2026
Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

09.06.2026
Школьники побывали в редакции газеты «Полымя»

Школьники побывали в редакции газеты «Полымя»

09.06.2026
Кореличчане приняли участие в кастинге проекта «Звёздный путь»

Кореличчане приняли участие в кастинге проекта «Звёздный путь»

09.06.2026
Под председательством губернатора в облисполкоме прошло заседание комиссии по противодействию коррупции

Под председательством губернатора в облисполкоме прошло заседание комиссии по противодействию коррупции

09.06.2026
Против народа, или Почему Литва выселяет людей ради строительства военного полигона

Против народа, или Почему Литва выселяет людей ради строительства военного полигона

09.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».