• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
07.10.2026, 15:32
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Спецпроекты Блог Галины Смолянко

ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЯШЧЭ РАЗ ПРА ЯГО ВЯЛІКАСЦЬ ХЛЕБ»

by Редакция Полымя
29.07.2025
в Блог Галины Смолянко
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Тэма Хлеба з’яўляецца важнай. Без Яго Вялікасці не ўяўляем свайго жыцця. Асаблівыя трапяткія пачуцці праяўляем у гэтыя дні, калі на палях ідзе жніво. Пра хлеб хочацца гаварыць і пісаць — святыня заслугоўвае самых добрых слоў.

КОШЫК З КАЛАСКАМІ

Успаміны пра дзіцячыя і юнацкія гады самыя незабыўныя і хвалюючыя. Іншы раз некаторыя моманты нагадваюцца да драбніц. Вось і жытнёвае поле — яно паўстае перад вачамі ва ўсёй красе. Каласіцца збажына, у ёй радуюць васількі. Па полі плывуць сапраўдныя волаты. Камбайны праходзяць круг за кругам і знікаюць удалечыні. 

Мы пачынаем збіраць каласкі ў кошыкі і стараемся не прапусціць ніводнага на збожжавым палетку. Так спасцігаюцца першыя ўрокі працавітасці. 

Затым будуць і другія, і трэція… Вясковыя дзеці працавалі на летніх канікулах на збожжатаках. Колькі было станоўчых эмоцый! Возьмеш зярняткі ў прыгаршчы — і на душы хораша-хораша. Яно і зразумела: дакранаешся да зямнога і непаўторнага.

З вялікай цеплынёй адношуся цяпер, праз пяцьдзясят гадоў, да юнакоў і дзяўчат, якія прыходзяць працаваць у складзе студэнцкіх атрадаў на збожжатакі раёна. Гэтую працу не назаву лёгкай, але ўнесці свой уклад у агульны каравай — вельмі высакародна.

НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА

Хто з нас не любіць народных прымавак і прыказак? Асабліва, калі выслоўі датычаць Яго Вялікасці Хлеба. Вось яны: «Адзін хлеб не прыядаецца», «Хлеб — усяму галава», «Будзе хлеб — будзе і песня!», «Без хлеба няма абеда», «Хлеб — у доме гаспадар», «Дзе хлеб, там і рай» і іншыя. У іх знаходзіш шмат карыснага. Вось яшчэ адзін павучальны народны выраз: «Хочаш есці калачы, дык не сядзі на пячы».

Да гэтай тэмы звярталіся і беларускія паэты. «Раднейшага няма нічога ў свеце, як хлеб і музыка, як музыка і хлеб», — пісаў Ніл Гілевіч. А Пімен Панчанка называе хлебнымі словамі скарынку, скібу, лусту, акраец, каравай. 

У паэтаў знаходзім адказ і на пытанне: «Хто мае дачыненне да стварэння хлеба?» Аказваецца, існуе шмат выканаўцаў: хлебароб і аграном, сонца, дождж і вецер, а таксама — хлебапёк і прадавец.

У ХЛЕБАРОБАЎ — МОЦ І СІЛА

Сапраўды, глянеш на хлебаробаў — і сэрца замірае ад іх погляду. Іх веліч — у моцы, сіле, харастве душы. Добры погляд і напрацаваныя рукі. Простыя, шчырыя, сціплыя, яны моцна ўлюбёны ў сваю справу, якой служаць усё свядомае жыццё. Не лічацца з асабістым часам, галоўнае, каб справа спорылася ў іх руках.

Адказны зараз час — ідзе ўборка ўраджаю, і трэба своечасова ўбраць усё да зярняці. Адказнасць ляжыць на плячах многіх: ад кіраўніка гаспадаркі да камбайнера.

А колькі яшчэ прадстаўнікоў розных звенняў заняты ў гэтай важнай справе: аграномы, інжынеры, дыспетчары, вадзіцелі і ўсе, хто у адной звязцы змагаецца за кожны каласок на збожжавым палетку.

І вынікі не прымушаюць доўга чакаць. Вось ужо першыя пераможцы з’яўляюцца на збожжавым небасхіле.  Карэліцкія хлебаробы ўмеюць працаваць шчыра і рупліва — і землякі радуюцца іх высокім вынікам у працы. Будзе хлеб на стале і мірнае неба — і будзе шчасце ў хаце. Толькі трэба да гэтага імкнуцца. З дня ў дзень, з месяца ў месяц, з года ў год…

ДА ХЛЕБА — БЕРАЖЛІВА

Сёння на паліцах магазінаў вочы разбягаюцца ад вялікага асартыменту хлебабулачных вырабаў. Хлеб тут самых розных гатункаў і вагі. На любы густ і любы кошт. Прадстаўнікам маладога пакалення нават не зразумець таго, што можа быць інакш. Гэта пакаленне ваеннага і пасляваеннага часу ведала цану хлеба і вельмі беражліва да яго адносілася. З вялікай пашанай да кожнага бохана, кавалачка, крошачкі.

Хлеб — святыня, і да яе трэба ставіцца з вялікай павагай. Як і да маці, якая дала жыццё. Як да Радзімы — родны куточак немагчыма нічым замяніць. Яшчэ ў гэты спіс хочацца запісаць Зямлю — яна поіць і корміць. Трэба старацца наводзіць парадак і ўпрыгожваць месца, дзе мы жывём.

Галіна СМАЛЯНКА

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».