2 июля — День кооперации. Директор Кореличского филиала Гродненского областного потребительского общества Сергей Савко: «Работаем на опережение, укореняем современные подходы»
У першую суботу ліпеня адзначаецца Дзень кааперацыі. З гэтай нагоды журналіст раённай газеты «Полымя» гутарыць з дырэктарам Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Сяргеем Аляксандравічам САЎКО.
— Сяргей Аляксандравіч, сёння наша штодзённае жыццё немагчыма ўявіць без наведвання магазінаў. Што ўяўляе сабой гандлёвая сетка Карэліччыны і якая галоўная мэта?
— Гандлёвае абслугоўванне жыхароў Карэліцкага раёна ажыццяўляюць 32 гандлёвыя аб’екты і 7 аўтамагазінаў Карэліцкага філіяла.
Асноўная мэта гандлёвай галіны — пастаянна вывучаць і прымяняць станоўчы вопыт, працаваць на апераджэнне, укараняючы сучасныя падходы да арганізацыі гандлёвых працэсаў і фарміраванне станоўчага іміджу гандлёвых аб’ектаў.
— Асаблівай увагі ў гандлёвым абслугоўванні патрабуюць сельскія жыхары.
— Абслугоўваем нават аддаленыя населеныя пункты, у якіх жыве па некалькі чалавек. Усяго наведваем 136 населеных пунктаў. Вельмі часта вадзіцелем-прадаўцам вяскоўцы выказваюць словы падзякі, і гэта радуе, што прыносім сваёй працай карысць людзям.
— Што прадастаўляеце пакупнікам?
— Па-ранейшаму прадастаўляем сацыяльную акцыю для сацыяльна ўразлівых катэгорый насельніцтва ў памеры 10 працэнтаў на сацыяльна значныя тавары. Усяго 29 груп тавараў. Пакупнікі актыўна выкарыстоўваюць дадзеную магчымасць.
— Якая работа была праведзена філіялам у гандлёвай сетцы?
— Набыта халадзільнае і гандлёвае абсталяванне для магазінаў, новы аўтамагазін, праведзены рамонт магазінаў «Родны кут» бягучы рамонт дзеючых гандлёвых аб’ектаў, праведзена аўтаматызацыя гандлёвых аб’ектаў і іншае.
— Спажывецкая кааперацыя — гэта не толькі гандлёвае абслугоўванне пакупнікоў. Якія падраздзяленні існуюць ва ўзначальваемай галіне?
— Гэта рознічны гандаль, грамадскае харчаванне, вытворчасць прамысловай прадукцыі (цэх мясных паўфабрыкатаў, рытуальны цэх), экспартная дзейнасць, паслугі рынку, аптовы гандаль ветэрынарнымі прэпаратамі.
— З нагоды прафесійнага свята назавіце ветэранаў галіны, якія былі верныя спажывецкай кааперацыі раёна на працягу шматлікіх гадоў.
— Гэта Святлана Віктараўна Шэдзь, Аляксандр Аляксандравіч Русецкі, Кацярына Дзмітрыеўна Траян, Марыя Васільеўна Русецкая, Алена Паўлаўна Кавальчук, Галіна Леанідаўна Міхайлоўская, Надзея Данілаўна Урублеўская, Ганна Паўлаўна Пыпарава, Любоў Васільеўна Кныш і многія іншыя. Вялікая ўдзячнасць ім за старанную працу, прадаўжальнікамі якой мы з’яўляемся.
— Вашы пажаданні работнікам Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства з нагоды прафесійнага свята.
— Моцнага здароўя, вялікага шчасця, яркіх уражанняў, новых сустрэч. Няхай заўсёды будуць светлымі дні і мірным неба.
Галіна СМАЛЯНКА