17 верасня наша краіна адзначае Дзень народнага адзінства. Даўняя прыказка гучыць “Чалавек, які не ведае свайго мінулага, не ведае нічога”.
Таму ў Дзень народнага адзінства ў дзяржаўнай установе адукацыі “Малюшыцкі дзіцячы сад” праведзена шэраг цікавых і пазнаваўчых мерапрыемстваў.
Свята пачалося з праслухоўвання гімна нашай любай краіны.
Малодшыя выхаванцы знаёміліся з размяшчэннем нашай краіны на карце Рэспублікі Беларусь, з яе сімваламі і традыцыямі. Прымалі ўдзел у тэматычных гутарках “У адзінстве народа-сіла дзяржавы”, “Разам мы сіла”.

Старэйшыя дзеці складалі пазл “Складзі Беларусь з вобласцяў”, глядзелі і абмяркоўвалі фотапрэзентацыю “Сінявокая Беларусь”. На занятках па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” дашкольнікі замацоўвалі веды аб беларускай сімволіцы, беларускіх народных рамёствах. Хлопчыкі і дзяўчынкі абмяркоўвалі ілюстрацыі нацыянальных касцюмаў, славутасцяў нашай Радзімы. Гулялі ў беларускія народныя гульні: Іванка і Марылька”, “Лянок”, “Гаспадыня і кот”.
Завяршылі святочны дзень карагодам дружбы пад беларускія песні.

Выхавальнік Гурына Галіна























