Кожны месяц 2024 года прысвечаны аднаму з 13 відаў турызму. Снежань аб’яўлены месяцам гастранамічнага турызму.
— Беларусь — краіна з унікальнай кулінарнай культурай, якая прапануе незабыўныя ўражанні. Гастранамічны турызм у нашай краіне — захапляльнае падарожжа ў мір смакаў, дзе сучасныя кулінарныя трэнды гарманічна спалучыліся з традыцыямі беларусаў, — кажа галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Юлія Ліхута. — На Карэліччыне выказалі жаданне прыняць удзел у месяцы гастранамічнага турызму два рэстараны: “Мірскі пасад” і “Княжацкі двор”. Абодва знаходзяцца ў гістарычных будынках і славяцца сваім меню.
Так, напрыклад, “Княжацкі двор” прапануе гасцям набор страў з традыцыйных беларускіх страў, сярод якіх — хатняе сала, дранікі з купатамі і смятанай, квашаная капуста. У меню, які прапануе “Мірскі пасад”, — салат “Беларускі” з языком, кошычак з грыбамі, дранікі панскія і іншыя стравы.


Сяргей СТОЛЯР
Фота прадастаўлена сектарам спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама























