• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
09.07.2026, 00:53
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Наука и образование

Ірына Балабановіч: «Чалавек павінен рабіць тое, што прыносіць яму задавальненне»

by
21.07.2017
в Наука и образование, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Ірына Балабановіч — філолаг-русіст, пераможца конкурсу на лепшыя навуковыя працы студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў вобласці сацыяльных і гуманітарных навук, пераможца конкурсу «Студэнт года БДУ-2016» у намінацыі «Навука», уладальніца звання «Лепшы выпускнік філалагічнага факультэта–2017», член дэлегацыі БДУ на Рэспубліканскім балі выпускнікоў вну з удзелам Прэзідэнта, занесена на Дошку гонару БДУ, аўтар 12 навуковых публікацый, пастаянная  ўдзельніца канферэнцый і семінараў у вобласці гуманітарных ведаў.

У Год навукі журналіст раённай газеты «Полымя» гутарыць з Ірынай, ураджэнкай Карэліч, маладым філолагам, пра студэнцкую навуку, сучасную моладзь, навуковыя даследаванні.

 — Ірына, з чаго ўсё пачыналася? Як Вы выбіралі вну і чаму вырашылі стаць менавіта філолагам?

 — У філалогію я прыйшла яшчэ школьніцай. Усё пачыналася з алімпіяд па рускай мове і літаратуры: спачатку школьныя, потым раённыя, абласныя, рэспубліканскія, міжнародная… Гэта была асаблівая атмасфера: заняткі алімпіяднай групы (за сваю «кар’еру» я змяніла некалькі кіраўнікоў, пачынала займацца з Наталляй Уладзіміраўнай Бурак, пасля стала працаваць з Наталляй Вячаславаўнай Шут, і кожнай з гэтых жанчын я бязмерна ўдзячна за тую іскрынку, якую яны ва мне запалілі, за той зарад натхнення, якім яны са мной падзяліліся. Матэрыял, які не праходзяць на звычайных уроках у школе, цудоўныя кнігі, працы мэтраў лінгвістыкі і літаратуразнаўства, нацягнутыя, як струна, нервы падчас іспытаў і песні пад гітару па вечарах, дзеці з розных гарадоў, універсітэцкія выкладчыкі на вучэбна-трэніровачных зборах перад алімпіядамі… Гэта быў свой асаблівы свет, які адрозніваўся ад маёй тагачаснай шэрай і непрывабнай штодзённасці. Гэта былі сустрэчы з цікавымі людзьмі розных узростаў, і я адчувала, што ёсць нешта, што нас аб’ядноўвае, нейкая агульная цікавасць, зноў і зноў збіраючая аднадумцаў. Таму, калі скончыла школу, не разважаючы падала дакументы на філфак. Тым больш, алімпіяднікаў майго ўзроўню прымалі без іспытаў. Памятаю, як рабяты, якія працавалі ў прыёмнай камісіі, пераманьвалі з аддзялення русістыкі на славістыку. Не выйшла. Я заўсёды была ўпэўнена, што чалавек павінен рабіць тое, што прыносіць яму задавальненне, нават калі гэта лічыцца непрэстыжным, а поспех, грошы, становішча — гэта ўсё прыйдзе потым, як прыемны бонус.

— І Вы з першага курса сталі займацца навуковай працай?

 —Так. Не змагла выстаяць. Памятаю, што на першым курсе мне чагосьці не хапала: вучоба, знаёмствы з велізарнай колькасцю новых людзей, новы лад жыцця ў студэнцкім інтэрнаце з дзвюма чужымі табе дзяўчынамі па суседству, новы гарадскі тэмп, які адрозніваецца ад тэмпу размеранага жыцця ў мястэчку, — гэта ўсё захоплівала, выклікала шмат эмоцый, але хацелася яшчэ чагосьці. І тады я прыйшла на занятак семінара прафесара Б. Ю. Нормана (постаць, дарэчы, значная ў лінгвістыцы на постсавецкай прасторы). Аўдыторыя, у якой на філфаку звычайна абараняюць дысертацыі, вечар, дождж за акном, а ў памяшканні так цёпла і ўтульна, круглы стол, за якім разам сядзяць студэнты, аспіранты, маладыя выкладчыкі, па крузе перадаюцца кнігі, якія няпроста ўзяць у бібліятэках, і прафесар, імя якога раней я бачыла толькі на вокладках манаграфій, распавядае простымі словамі пра складаныя феномены… І я зразумела, што патрапіла менавіта туды, куды жадала, што гэта «маё».

Потым быў спецсемінар у А. Я. Долбік (хто трымаў у руках школьныя падручнікі па рускай мове, выдадзеныя за апошнія гадоў 25, для таго прозвішча, напэўна, знаёмае). Туды не бралі першакурснікаў, але мне не змаглі адмовіць: з Аленай Яўгенаўнай мы былі знаёмыя яшчэ з часоў алімпіяд, яна член журы рэспубліканскай алімпіяды. Так я апынулася ў студэнцкай навуцы. У верасні я паступіла на факультэт, а ў сакавіку пайшла на сваю першую канферэнцыю. Памятаю, хвалявалася: ці жарт, канферэнцыя з міжнародным статусам. У абмеркаванні майго даклада ўдзельнічаў філолаг з Акадэміі навук, у якога былі процілеглыя погляды на даследуемую мной праблему, адметныя ад тых, якіх прытрымліваецца навуковая школа, якую я прадстаўляю. Цяпер смешна ўспамінаць: 18-гадовая дзяўчына дыскутуе з кандыдатам навук з АН. Але галоўным было нават не абараніць сваё меркаванне, а проста адказаць на заўвагі. І тады я выразна ўсвядоміла, што тое, што сёння прынята зваць «маладзёжнай навукай», — гэта нейкая абстракцыя, няма навукі «вялікай», «маладзёжнай», «студэнцкай», мы ўсе робім адну агульную справу… Ну і яшчэ прыйшло разуменне, што за навуковую школу не схаваешся, калі ты прытрымліваешся нейкіх поглядаў, то гэта павінна быць тваім усвядомленым выбарам, незалежна ад таго, дзе ты працуеш, з кім і хто гэтыя даследаванні фінансуе…

— Вы любіце ўдзельнічаць у канферэнцыях?

— І так, і не… Каб паўдзельнічаць у канферэнцыі, трэба знайсці час: напісаць даклад, прыйсці ці прыехаць у вызначаны дзень на канферэнцыю. Студэнтам пашанцавала хаця б у фінансавым плане: камандзіроўкі па Беларусі аплочвае ўніверсітэт. Хаця ў тую ж Расію ехаць трэба ўжо за свой кошт… Але сетка кантактаў, якая фарміруецца дзякуючы канферэнцыям, не заменіць нішто.

— Як Вы можаце пазначыць сферу сваіх навуковых інтарэсаў? Чым Вы займаецеся?

 — Вобласць маіх інтарэсаў знаходзіцца ў сферы лінгвістыкі тэксту, гэта актуальны на сённяшні дзень накірунак філалагічных даследаванняў. Гэта міждысцыплінарная сфера, па  сутнасці, кропка скрыжавання лінгвістыкі, літаратуразнаўства, тэорыі тэксту, культуралогіі, псіхалогіі. Я працую з праблемамі інтэртэкстуальнасці, літаратурных пераклічак, дыялагічнага ўзаемадзеяння тэкстаў. Нездарма агляд літаратуры да дыпломнай працы я пачынала з прац філосафа і псіхааналітыка Юліі Крысцевай. Мой дыплом быў прысвечаны інтэртэкстуальным сувязям у лірыцы Аляксандра Кушнера, пецярбургскага паэта, эсэіста, перакладчыка, аднаго з прыкметных літаратараў другой паловы ХХ — пачатку ХХI стст.

Што такое інтэртэкстуальнасць? Даследчыкі самі яшчэ не дамовіліся. Ёсць некалькі асноўных падыходаў да яе разумення, але тут, напэўна, успомню фармулёўку Р. Барта, якая ўжо стала кананічнай: «Кожны тэкст з’яўляецца інтэртэкстам; іншыя тэксты прысутнічаюць у ім на розных узроўнях у больш ці менш вядомых формах <…> Урыўкі культурных кодаў, формул, рытмічных структур, фрагменты сацыяльных ідыём і гэтак далей — усе яны паглынуты тэкстам і перамяшаны ў ім, паколькі заўсёды да тэксту і вакол яго існуе мова».

 — Ірына, пасля філфака Вы не плануеце вярнуцца ў школу ў якасці настаўніка?

— Па сутнасці, я ўжо вярнулася. З мінулага года я выкладаю. Але я не вяду звычайныя ўрокі, займаюся толькі з алімпіяднікамі. Мне прапанавалі працаваць з дзецьмі ў адной з мінскіх гімназій, і я падумала: «А чаму б і не?» Вядома, дзеці розныя, да кожнай групы трэба шукаць свой падыход. Гэта цяжка, але яно таго варта. Ад групы 8-класнікаў я атрымлівала каласальнае задавальненне: гэта дзеці, якіх да мяне ніхто не вучыў пісаць водгукі пра літаратурныя творы, выступаць перад журы з маналогам… Адчуваецца адказнасць: як я цяпер навучу гэтых дзяцей рабіць нейкія вызначаныя рэчы, вырашаць нейкія праблемы, так яны і будуць рабіць гэта ў далейшым. 9–11 класы — іншая справа, з імі да мяне ўжо працавалі настаўнікі і выкладчыкі, яны ўжо многае  ведаюць і ўмеюць. Хаця самая вялікая адказнасць — гэта заняткі з камандай Мінскай вобласці на навучальна-трэніровачных зборах. Мяне запрашалі ўдзельнічаць у падрыхтоўцы каманды двойчы: перад алімпіядай школьнікаў Саюзнай дзяржавы і перад рэспубліканскай алімпіядай. Так дзіўна прыходзіць на зборы ў якасці выкладчыка, калі ўсяго нейкіх чатыры гады таму прыязджала на зборы ў якасці вучаніцы… Я ведаю, што гэтыя праніклівыя юныя вочы жадаюць бачыць ва мне асобу, ім патрэбны не сухі навучальны матэрыял, няхай і павышанага ўзроўню складанасці, — ім патрэбна харызма. І калі агеньчык у вачах выкладчыка сустракаецца з агеньчыкам у вачах дзіцяці — нараджаецца цуд.

Як бачыце, з алімпіяднага руху я не выйшла, вярнулася ў яго ў якасці выкладчыка і члена  журы. Ужо два гады ўдзельнічаю ў праверцы работ Мінскай алімпіяды па лінгвістыцы. Гэта алімпіяда для школьнікаў 8–11 класаў, яна праводзіцца ў 3 этапы (дыстанцыйны адборачны тур і два вочных туры), рабяты рашаюць лінгвістычныя задачы. Алімпіяда называецца «мінскай», таму што каардынуе ўсё адзіны аргкамітэт, але браць удзел у ёй могуць дзеці з усёй краіны, а вочныя туры праводзяцца на дзвюх пляцоўках: у Мінску і Гродна. Ужо другі год, прабягаючы вачамі слупок з адрасамі ўдзельнікаў, спадзяюся ўбачыць запаветнае «Карэлічы», але чамусьці з Карэліч ніхто не прыязджае… Вядома, узровень ва ўсіх удзельнікаў розны, але ў цэлым досыць высокі, мысленне, логіка, творчы падыход рабят выклікаюць павагу. Часам  знаходзяць такія арыгінальныя рашэнні, да якіх калегіяльна не дадумалася сталае журы.

— А ці хапае ў Вас часу на што-небудзь, акрамя філалогіі?

— У прынцыпе, хапае. Студэнцкія гады — такі час, калі хочацца паспрабаваць усё. Я яшчэ тры гады прапрацавала ў студэнцкім самакіраванні сакратаром студсавета  інтэрната. Добры быў час, шкада, што студэнцтва скончылася і адтуль прыйшлося пайсці. Там шмат цікавых людзей.

Я неяк не асабліва размяжоўваю «вучобу», «працу» і нейкае абстрактнае «жыццё», як гэта прынята рабіць у апошні час. Напэўна, звыклася жыць тым, што раблю, і рабіць тое, чым жыву…

— Ірына, якія ў Вас далейшыя планы?

— Складана гаварыць пра нейкія пэўныя планы. У ліпені паступіла ў магістратуру на дзённае  аддзяленне. Буду працягваць вучыцца. Хачу далей распрацоўваць сваю навуковую тэму, мяркую, напрацоўкі, якія ўжо ёсць, стануць нядрэннай базай для магістарскай дысертацыі. Планую заставацца ў алімпіядным руху і далей: як гаворыцца, былых алімпіяднікаў не бывае. Выкладаць, пісаць што-небудзь… Увогуле, буду, як даваў запавет дзядуля Фрэйд,»любіць і працаваць».

Падрыхтавала да друку

 Галіна СМАЛЯНКА.

 

Лента новостей

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

08.07.2026
Полагается ли вам штраф, если пожар случился в вашем доме по вашей вине?

Полагается ли вам штраф, если пожар случился в вашем доме по вашей вине?

08.07.2026
Начальник отдела образования Кореличского райисполкома Ирина Осташевич: «Новые ориентиры в образовании и социальной сфере»

Как многодетным семьям получить материальную помощь к школе, рассказывает начальник отдела образования Ирина Осташевич

08.07.2026
В Кореличском районе на поле Героя Советского Союза Яна Фогеля открыли часовню-мемориал

В Кореличском районе на поле Героя Советского Союза Яна Фогеля открыли часовню-мемориал

08.07.2026
Продолжается подписка на районную газету «Полымя»

Продолжается подписная кампания на Кореличскую районную газету «Полымя»

08.07.2026
В Кореличском районе проходят «прямые линии»

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

08.07.2026
Сенатор Игорь Жук: «Освобождение и возрождение, единство народа, мир и созидание – День Независимости несет глубочайший смысл»

Сенатор Игорь Жук: «Освобождение и возрождение, единство народа, мир и созидание – День Независимости несет глубочайший смысл»

08.07.2026
Полезные советы для хозяек по домоводству

Полезные советы для хозяек по домоводству

08.07.2026
Как безопасно ходить в лес

Как безопасно ходить в лес

08.07.2026
Валентине Автухович из Червеня нужна ваша помощь

Валентине Автухович из Червеня нужна ваша помощь

08.07.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».