16
  • О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
23.04.2026, 19:31
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

Главная Лента новостей

Сотрудники Кореличского РОЧС: «Риск ради спасения жизни человека всегда оправдан»

by
19.01.2025
в Лента новостей, Общество
Сотрудники Кореличского РОЧС: «Риск ради спасения жизни человека всегда оправдан»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У нашай краіне 19 студзеня адзначаюць прафесійнае свята выратавальнікі – смелыя  людзі, заўжды гатовыя прыйсці на дапамогу. Толькі самыя  адказныя і трывалыя здольны несці гэтую нялёгкую службу. Менавіта з такімі людзьмі мне і давялося пазнаёміцца напярэдадні іх прафесійнага свята

– Вельмі часта пажарныя першымі аказваюцца на месцы здарэння і пачынаюць дапамагаць людзям. Выратавальнік – не проста прафесія, а лад жыцця, пэўная філасофія, якой я прысвяціў больш за дваццаць гадоў свайго жыцця, – расказвае начальнік асобнага аварыйна-выратавальнага паста № 13 агр. Цырын Віталій Анісім.

Віталій Аляксандравіч сутыкнуўся са справай пажарніка яшчэ падчас службы ў арміі. Там існавала пазаштатная пажарная дружына, дзе ён быў камандзірам аддзялення. Першы выезд на пажар таксама быў у арміі: гарэла лазня.

– Пасля арміі прапанавалі працаваць у цырынскай часці. Я родам з Варончы, да Цырына недалёка, таму згадзіўся. Сэнс службы быў для мяне зразумелым, я ведаў, якія рызыкі мяне чакаюць.

Першы выезд на пажар адбыўся праз два тыдні пасля таго, як Віталій прыйшоў на службу. Той дзень мужчына памятае вельмі добра: у агр. Лукі гарэў жылы дом. Частка будынка згарэла, але абышлося без ахвяр.

На пытанне, якім павінен быць выратавальнік, Віталій Аляксандравіч адказвае, што галоўнае — фізічная падрыхтоўка, бо нагрузкі на арганізм вельмі вялікія. Сам мужчына рыхтаваўся паступаць у фізкультурны інстытут, сур’ёзна займаўся спортам. У 9 класе быў чэмпіёнам вобласці па цяжкай атлетыцы і стаў пятым на рэспубліканскіх спаборніцтвах, займаўся гіравым спортам, іграў у футбол і валейбол. Некалькі гадоў трэніраваў зборную Гродзенскай вобласці па гіравым спорце.

— У нас увесь пост быў спартыўным, — успамінае Віталій. — Начальнікам паста ў той час быў Аляксандр Аляксандравіч Барысік, ён скончыў фізкультурны інстытут, набіраў да сябе на пост спартыўных хлопцаў. Мы маглі сваім пастом  у 5 чалавек паехаць гуляць у міні-футбол, валейбол, адным пастом закрыць спаборніцтвы.

Але адной фізічнай крэпасці для выратавальніка недастаткова. Важна цвёрда ведаць, што неабходна рабіць на пажары, выконваць усё дакладна і зладжана. Да таго ж важнымі застаюцца асабістыя якасці — абыякавы чалавек не зможа рызыкаваць жыццём дзеля іншых.

Расказваючы пра калег, Віталій Анісім адзначае, што выпадковых людзей у іх прафесіі не бывае, а з калектывам, у якім давялося працаваць, у яго звязаны самыя цёплыя ўспаміны.

Наступны мой субяседнік — вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Карэліцкага РАНС Аляксандр Кохан адпрацаваў выратавальнікам больш за 30 гадоў. Успамінае, што на працу яго запрасіў былы начальнік аддзела Мікалай Фёдаравіч Палуносік:

— Тады былі “ліхія” дзевяностыя. Я збіраўся выехаць за мяжу, але вырашыў паспрабаваць сябе ў ролі выратавальніка. І ні было такога выпадку, каб я пашкадаваў аб прынятым рашэнні.

Аляксандр прызнаецца, што спачатку было складана. Пажараў у той час было вельмі шмат, амаль кожнае дзяжурства прыходзілася выязджаць на барацьбу з вогненнай трагедыяй. Тэхніка была не вельмі добрай — старыя машыны “ЗіЛ” і “ГАЗ”, у якія змяшчалася ўсяго 2,5 тоны вады:

— Толькі прыедзеш, зальеш усё вадой, неабходна ехаць запраўляць бочку. Напэўна, чулі анекдоты аб тым, як пажарныя прыехалі на пажар без вады? Вось яны і ўзнікалі, бо неабходна было ўвесь час папаўняць запас вады. Цяпер, вядома, працаваць лягчэй. Магутныя, высокапраходныя аўтамабілі, дарогі выдатныя — усюды праедзеш, ды і пажараў стала значна менш.

Цікаўлюся ў субяседніка, чаму, на яго думку, вогненных стыхій паменшала.

— Я бачу тры прычыны. Па-першае, добра працуе прафілактыка. Спецыялісты амаль кожны дзень выязджаюць у дзіцячыя садкі і школы, наведваюць пажылых і адзінокіх людзей, завітваюць у шматдзетныя сем’і і да тых, хто вядзе асацыяльны лад жыцця. Па-другое, самі людзі сталі больш адказнымі і свядомымі. Мала хто паліць цыгарэты ў доме, амаль усе выходзяць  на двор ці ў веранду. У кожным доме ці кватэры стаіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік — людзі разумеюць, што гэта карысная прылада і самі ўсталёўваюць яго сабе і сваім бацькам. Па-трэцяе, усё менш застаецца дамоў з пячным ацяпленнем. Дзесьці падключылі газавае, дзесьці — электрычнае. Гэта і зручна, і бяспечна.

Адной з пераваг працы выратавальнікам мужчына называе калектыў і дадае, што калектыў, у якім яму давялося працаваць, вельмі добры і таварыскі. Такой і павінна быць пажарная каманда:

— Вельмі радуе, што прыходзяць працаваць маладыя хлопцы. Значыць, наша служба падаецца ім цікавай і яны гатовы звязаць сваё жыццё са справай выратавальніка. Зразумела, хтосьці паспрабуе і кідае, але большасць застаецца.

Арцём Кугач якраз з гэтай кагорты. Прыйшоў у Карэліцкі РАНС паўтара года таму па запрашэнні былой супрацоўніцы аддзела. Паспрабаваў — і спадабалася. Ды і калектыў сустрэў вельмі добра, але старэйшыя калегі адразу далі зразумець: проста не будзе:

— Мне дапамаглі ўліцца ў калектыў і прынялі вельмі цёпла, але растлумачылі, што неабходна настройвацца на сур’ёзны рабочы лад. Старэйшыя калегі першы час паказвалі, тлумачылі, што і як неабходна рабіць, як правільна дзейнічаць, дзяліліся каштоўнымі парадамі.

Пытаюся ў Арцёма пра пачуцці, якія адчуваў на першым пажары. І атрымліваю нечаканы цікавы адказ:

— Гэта быў нескладаны выпадак. Гаспадыня вельмі моцна напаліла печку — і пачало тлець рыззё, якое ляжала на гарышчы. Прыехалі, хутка патушылі. Шчыра прызнаюся, што падчас пажару адчуў нейкае душэўнае расслабленне. Не ведаю, як гэта правільна растлумачыць, але, калі працую фізічна, на мяжы магчымасцяў, атрымліваю пэўны зарад адрэналіну і душэўна адчуваю сябе вельмі спакойна.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара

Лента новостей

Чернобыль 40 лет спустя. В зону отчуждения вернулись животные, находящиеся под угрозой исчезновения

Чернобыль 40 лет спустя. В зону отчуждения вернулись животные, находящиеся под угрозой исчезновения

23.04.2026
Определены победители для занесения на Республиканскую доску Почета по итогам пятилетки и 2025 года

Определены победители для занесения на Республиканскую доску Почета по итогам пятилетки и 2025 года

23.04.2026
Александр Лукашенко с борта вертолета инспектировал ход посевной в Минской области

Александр Лукашенко с борта вертолета инспектировал ход посевной в Минской области

23.04.2026
Член Совета Республики Павел Ошурик принял участие в заседании Гродненского областного исполнительного комитета

Член Совета Республики Павел Ошурик принял участие в заседании Гродненского областного исполнительного комитета

23.04.2026
В Кореличах прошел круглый стол с ликвидаторами последствий катастрофы на Чернобыльской АЭС

В Кореличах прошел круглый стол с ликвидаторами последствий катастрофы на Чернобыльской АЭС

23.04.2026
Вольга Жук: «Імкнуся быць лідарам і арганізатарам карысных спраў»

Вольга Жук: «Імкнуся быць лідарам і арганізатарам карысных спраў»

23.04.2026
Сенатор Игорь Жук: «Мы говорим твердо, но остаемся открытыми для конструктивного диалога там, где это возможно»

Игорь Жук — о медицинских межрайцентрах, умении слушать свой организм и жизненном девизе. Эксклюзивное интервью с сенатором

23.04.2026
В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

23.04.2026
Что считается ложным вызовом, рассказали в Кореличском РОЧС

Что считается ложным вызовом, рассказали в Кореличском РОЧС

23.04.2026
23 красавіка спаўняецца 140 год з дня нараджэння Змітрака Бядулі

23 красавіка спаўняецца 140 год з дня нараджэння Змітрака Бядулі

23.04.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».